У ДЗЯРЖАЎНАЙ УСТАНОВЕ АДУКАЦЫІ "СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА № 2 Г. КАПЫЛЯ ІМЯ ЦІШКІ ГАРТНАГА" ПРАЙШОЎ ТЫДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ "ЯК ТЫ ДОРАГА МНЕ, МАЯ РОДНАЯ МОВА!"

Дата: 24 сентября 2022 в 04:54, Обновлено 27 сентября 2022 в 05:01
Автор: Колос Т. А.
127 просмотров

Настаўнікі і вучні  ўстановы адукацыі "Сярэдняя школа № 2 г. Капыля імя Цішкі Гартнага" падтрымалі правядзенне рэспубліканскага   Тыдня роднай мовы "Як ты дорага мне, мая родная мова!", які прайшоў з 19 па 23 верасня 2022 года.  

З задавальненнем стваралі віншавальныя відэапаштоўкі "Пажаданні роднай мове".

У бібліятэцы ўстановы адукацыі прайшлі кніжныя выставы па пытаннях сучаснай беларускай мовы, вучэбнай літаратуры “Сэрцам роднага слова краніся”.

Кожны змог стаць удзельнікам акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”, адказаць на займальныя пытанні пра беларускую мову, паспрабаваць свае сілы ў перакладчыцкай дзейнасці і атрымаць салодкі прыз. Сваё любімае беларускае слова вучні і настаўнікі змаглі размясціць у калектыўна створаным воблаку слоў.

Вучні шостых класаў прадэмастравалі выдатныя веды беларускага беларускага фальклору падчас правядзення квэст-гульні “Фальклор, фальклор – душа народа”. Казкі, легенды, прыказкі, загадкі, прыкметы і павер’і – сапраўдная скарбніца беларускай літаратурнай спадчыны, якая дапамагае юным чытачам спасцігаць каштоўнасці свайго народа, багацце роднай мовы. Разнастайная віктарыны, конкурсы прайшлі і на уроках беларускай мовы і літаратары.

Вучні сёмых, восьмых і дзявятых класаў адправіліся ў завочнае падарожа па экскурсійным маршруце, распрацаваным вучнямі педагагічнай групы і адзначаным у мінулым годзе дыпломам трэцяй ступені абласнога этапа рэспубліканскага  конкурсу па распрацоўцы даведнікаў рэгіянальных экскурсійных маршрутаў адукацыйнай накіраванасці, “Капыльскімі шляхамі Цішкі Гартнага”.

Юныя творцы з натхненнем паўдзельнічалі ў конкурсе творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную мову”, выставе малюнкаў “Пад небам сінім”, прысвечанай 140-годдзю Янкі Купалы і Якуба Коласа”. Паэтычныя прысвячэнні роднай мове прагучалі падчас акцыі “Чытаем вершы пра родную мову”.

Завяршыўся тыдзень канцэртам беларускай песні “Мова родная – мова модная”. Прэзентацыя “Беларускі нацыянальны касцюм і дэманстрацыя адзення ў нацыянальным стылі “Будзь у трэндзе” прадэманстравалі магчымасці этнастылю ў сучаснай модзе.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.