ДЗЕНЬ НАРОДНАГА АДЗIНСТВА

Дата: 16 сентября 2025 в 14:47, Обновлено 16 сентября 2025 в 14:52
51 просмотр

   Напярэдадні Дня народнага адзінства вучні 10-11 класаў Дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 2 г. Капыля імя Цішкі Гартнага” сталі ўдзельнікамі IV Рэспубліканскага дыктанта, прысвечанага гэтаму святочнаму дню. Прамая трансляцыя вялася з залаў Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь. 
У тэксце дыктанта “У адзінстве наша сіла” цудоўна адлюстравана  галоўная ідэя гэтага дзяржаўнага свята: “Дзень народнага адзінства – гэта свята, якое ўвасабляе гістарычную справядлівасць. Свята, якое з’яўляецца сапраўдным сімвалам еднасці нашага грамадства… Адзінства – гэта залог мірнай і шчаслівай будучыні нашай Беларусі”.
   Дыктант стаў для юнакоў і дзяўчат сапраўдным урокам грамадзянскасці і патрыятызму!

►Пост в нашем Telegram-канале

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.