21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 20 февраля 2020 в 06:58
Автор: Колос Т. А.
232 просмотра

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Зараз у свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы.
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету. Наша задача – берагчы мову, вывучаць яе і пашыраць. А як гэтага дасягнуць? Перш за ўсё размаўляць на беларускай мове. Менавіта праз роднае слоўца здольна адраджацца наша душа, душа народа і нацыі.
Мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы, пройдуць ў нашай школе.

ПРАГРАМА

правядзення Дня роднай мовы 21.02.2020

Мерапрыемства

Удзельнікі

Час, месца

Адказныя

1

Акцыя «Народная мудрасць пра Радзіму, мову, навуку і школу»

Настаўнікі, вучні школы

8.00-9.00, фае школы

ХI клас

3

Інтэрактыўная гульня “Размаўляем па-беларуску”

III - IV класы

8.00-9.00,

кабінеты 13, 21, 8, 40, 3, кіназал

Колас Т.А., вучні групы педагагічнай накіраванасці

Х “А” класа

4

Гульня “Беларуская скарбонка”

VI класы

8.00,

актавая зала

Колас Т.А.

5

Акцыя “Пішам дыктант разам”

VIII класы

8.00-9.00, кабінет 33

Гаражан Л.У.

6

Музычная гасцёўня “Спяваем па-беларуску”

IX класы

15.40,

кабінет 8

Семяекевіч Т.У.

6

Экскурсія ў  Цэнтральную раённую бібліятэку імя Анатоля Астрэйкі “Новыя дзіцячыя кнігі”. Лінгвістычнае дасье “Таямніцы беларускай мовы”

V класы

14.00

Літвінка А.В.

Гаражан Л.У.

7

Прэзентацыя “Кнігі-юбіляры”. Акцыя “Чытаем разам”

VII класы

8.00,

кабінет 15

Шакун С.П.

8

Віктарына для настаўнікаў “Народныя звычаі”

настаўнікі

10.45-11.00,

настаўніцкая

Колас Т.А., вучні

ХI класа

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.