21 ЛЮТАГА - МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

Дата: 21 февраля 2022 в 18:08
Автор: Колос Т. А.
134 просмотра

21 лютага святкуецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэта свята ўшанаванне роднай мовы як найкаштоўнейшага скарба народа. У Дзяржаўнай установе “Сярэдняя школа № 2 г. Капыля імя Цішкі Гартнага” прайшла акцыя “Я люблю беларускую мову”. Кожны настаўнік і вучань установы адукацыі атрымаў у гэты дзень віншаванні са святам і каляровы бэйдж з назвай акцыі як сімвал паважлівых адносін адносін да матчынай мовы, змог выказаць свае адносіны да мовы ў калектыўным відэароліку. Самыя малодшыя навучэнцы школы сталі ўдзельнікамі мерапрыемства “Мова мая рознакаляровая”, моўнай гульні “Мова. Буслік”, арганізаваных настаўнікамі пачатковых класаў.
Для трэцякласнікаў вучні групы педагагічнай накіраванасці арганізавалі інтэрактыўную гульню “Размаўляем на беларускай мове”. Вучні чацвёртых класаў паўдзельнічалі ў Алімпійскіх гульнях па беларускай мове і паказалі высокі ўзровень валодання роднай мовай.
Не асталіся ўбаку ад святкавання і настаўнікі, якія сталі актыўнымі ўдзельнікамі віктарыны “Народныя традыцыі і звычаі” і атрымалі салодкія прызы беларускага гатунку. А “экзаменавалі” іх будучыя калегі – і
вучні групы педагагічнай накіраванасці.
Саміж старшакаласнікі, вучні профільнага класа, прынялі анлайн-ўдзел у агульнаўніверсітэцкай дыктоўцы “Дыктоўка.by”, арганізаванай Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя Максіма Танка. Тэкст дыктоўкі быў прысвечаны Янку Купалу і Якубу Коласу, чыё 140-годдзе мы будзем адзначаць у 2022 годзе.
І ўсе навучэнцы школы змаглі паказаць сваё валоданне роднай мовай, узбагаціцца самабытным беларускім словам, прыняўшы ўдзел у QR-КВЭСЦЕ “Моўныя скарбы”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.