В ГОСУДАРСТВЕННОМ УЧРЕЖДЕНИИ ОБРАЗОВАНИЯ "СРЕДНЯЯ ШКОЛА № 2 Г. КОПЫЛЯ ИМЕНИ ТИШКИ ГАРТНОГО" ОТПРАЗДНОВАЛИ 135-ЛЕТИЕ БЕЛОРУССКОГО ПИСАТЕЛЯ И ОБЩЕСТВЕННОГО ДЕЯТЕЛЯ ТИШКИ ГАРТНОГО

Дата: 5 ноября 2022 в 21:12, Обновлено 13 ноября 2022 в 21:31
Автор: Колос Т. А.
126 просмотров

4 лістапада ў  сярэдняй школе № 2 г. Капыля  з нагоды 135-гадовага юбілея Цішкі Гартнага, чыё імя носіць установа адукацыі, адбыўся літаратурны марафон "Яго імя носіць наша школа". Падчас мерапрыемства вучні дзявятых класаў сталі ўдзельнікамі мітынга ля помніка выдатнаму пісьменніку і дзяржаўнаму дзеячу, экскурсіі "Капыльскімі шляхамі Цішкі Гартнага", распрацаванай вучнямі групы педагагічнай накіраванасці ўстановы адукацыі і адзначанай дыпломам III ступені абласнога конкурсу  па распрацоўцы даведнікаў рэгіянальных экскурсійных маршрутаў адукацыйнай накіраванасці "Дарогамі ведаў". Наведалі Цэнтральную раённую бібліятэку імя Анатоля Астрэйкі. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі для вучняў цікавае і змястоўнае мерапрыемства "Пясняр працы і змагання", прэзентавалі кніжную выставу твораў пісьменніка і кніг пра яго жыццё і творчасць. Заключным акордам марафона стала свая гульня "Жыццё і творчасць Цішкі Гартнага", дзе дзявяцікласнікі прадэманстравалі свае веды пра дзейнасць слыннага земляка, набытыя падчас літаратурнага падарожжа.

Гучалі ў гэты дзень ля помніка і вершы паэта. "Жывое слова песняра". Такую назву атрымала мерапрыемства для вучняў пачатковых класаў, якія з натхненнем дэкламавалі вершы Цішкі Гартнага пра родны край і ўсклалі кветкі да помніка пісьменніка.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.