Внимание! Областной этап республиканского конкурса фотоснимков "Зямля пад белымі крыламі"
|
ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу фотаздымкаў «Зямля пад белымі крыламі» 1. Агульныя палажэнні 1.1. Абласны этап рэспубліканскага конкурсу фотаздымкаў «Зямля пад белымі крыламі» (далей - конкурс) праводзіцца з мэтай прыцягнення моладзі да вывучэння гісторыі, культуры, прыроды населенага пункта, рэгіёна, краіны, грамадзянскага і патрыятычнага выхавання сродкамі фотамастацтва. 1.2. Асноўнымі задачамі конкурсу з’яўляюцца: выяўленне і заахвочванне таленавітых дзяцей і падлеткаў, прадстаўленне дадатковых магчымасцей для іх самарэалізацыі; пашырэнне і паглыбленне інтэлектуальных і пазнавальных магчымасцей навучэнцаў; эстэтычнае выхаванне і фарміраванне мастацкага густу. 1.3. Арганізатарам конкурсу з’яуляецца ўпраўленне адукацыі Мінаблвыканкама. 1.4. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі, навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў дзвюх узроставых катэгорыях: 10-14 гадоў (уключна), 15-21 год (уключна). 1.5. Для арганізацыі і правядзення конкурсу фарміруецца арганізацыйны камітэт (далей - Аргкамітэт), Аргкамітэт: ажыццяўляе непасрэднае кіраванне падрыхтоўкай і правядзеннем конкурсу; зацверджвае старшыню і склад журы; зацверджвае і ўзнагароджвае пераможцаў конкурсу; захоўвае за сабой права змянення срокаў і месца правядзення конкурсу; вырашае іншыя пытанні, узнікаючыя ў час падрыхтоўкі конкурсу. 1.6. Рашэнні Аргкамітэта прымаюцца на пасяджэннях шляхам адкрытага галасавання і афармляюцца пратаколамі. Аргкамітэт мае права прымаць рашэнне, калі на пасяджэнні прысутнічае не менш за 2/3 |
|
зацверджанага саставу Аргкамітэта. Рашэнне Аргкамітэта лічыцца прынятым, калі за яго прагаласавала больш паловы прысутных на пасяджэнні членаў Аргкамітэта. 1.7. Журы конкурсу: ацэньвае работы ўдзельнікаў конкурсу; захоўвае за сабой права размеркавання колькасці прызавых месцаў у намінацыях; вызначае пераможцаў; уносіць у Аргкамітэт прапановы па ўдасканальванню арганізацыі, павышэнню метадычнага ўзроўню конкурсу, ліквідацыі выяўленых недахопаў. 1.8. Рашэнні журы конкурсу прымаюцца на пасяджэннях шляхам адкрытага галасавання і афармляюцца пратаколамі. Журы конкурсу мае права црымаць рашэнне, калі на пасяджэнні прысутнічае не менш за 2/3 зацверджанага саставу журы. Рашэнне журы конкурсу лічыцца принятым, калі за яго прагаласавала больш паловы прысутных на пасяджэнні членаў журы конкурсу. 2. Патрабаванні да ўдзельнікаў конкурсу і конкурсных работ 2.1. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: «Мой дом» (фотаздымкі пейзажа (сельскага і гарадскога); «Водная прастора» (фотаздымкі рэк і азёр); «Дзікі свет» (жывёльны свет Беларусі); «Вышыня» (фотаздымкі з вышыні птушынага палёту, зробленныя з пілатуемых і беспілотных лятальных апаратаў); «Людзі і прафесіі» (фотаздымкі, якія характарызуюць прадстаўляемую прафесію, раскрываюць яе сутнасць); «Асобы і пакаленні» (фотаздымкі партрэтнага жанру (адзіночныя, парныя ці групавыя фотаздымкі людзей), якія адлюстроўваюць нацыянальны каларыт (знешне) і ракрываюць беларускі характар, самабытнасць, загадкаваць душы чалавека); «Жывыя традыцыі» (рэпартажныя фотаздымкі, якія падкрэсліваюць народныя традыцыі, характар і нацыянальныя асаблівасці жыхароў Беларусі, звычаі і шматвяковую сувязь пакаленняў (нацыянальныя святы, вяселлі, абрады); «Спадчына» (фотаздымкі гістарычных і культурных аб'ектаў, помнікаў архітэктуры Беларусі); «Манахром» (фотаздымкі, у якіх прысутнічае градацыя аднаго колеру рознай танальнасці (ад светлага да цёмнага), рознай тэматыкі; «ТэхнаРух» (рэпартажныя фотаздымкі, якія прысвечаны тэхнічнай творчасці: работа ў аб'яднаннях па інтарэсах тэхнічнага накірунку, спаборніцтвы па тэхнічных відах спорту). |
|
Па намінацыях «Жывыя традыцыі» і «ТэхнаРух» на конкурс прадстаўляецца адна серыя фотаработ, якая ўключае да пяці фотаздымкаў аднаго аўтара. 2.2. Патрабаванні да фотаработ: Фотаздымкі павінны быць зроблены на тэрыторыі Беларусь. Фотаработы павінны быць прадстаўлены ў каляровым ці чорна-белым варыянце на фотапаперы фармату ад 20 да 30 см у даўжыню (без паспарту), электронны варыянт фотаработ павінен быць у фармаце JPEG не менын чым 2000 пікселяў па леваму боку. Работы, якуя не адпавядаюць дадзеным патрабаванням, да конкурсу фотаздымкаў не дапускаюцца. На зваротным баку кожнай фатаграфіі павінна быць этыкетка (у правым ніжнім вугле), якая змяшчае наступныя звесткі: назва работы; прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара (цалкам); узрост; назва ўстановы з указаннем раёна, вобласці, адраса і нумара тэлефона. Работы не'абходна дасылаць ва ўпакоўцы, якая выключае іх пашкоджанне. За пашкоджанне здымкаў пры перасылцы арганізатары адказнасці не нясуць. 2.3. Колькасць работ, якія прадстаўляюцца на конкурс фотаздымкаў адным аўтарам, - да шасці. У выпадку, калі будуць адабраны некалькі фатаграфій аднаго аўтара, узнагароджваецца толькі адна работа, якая атрымала найвышэйшую адзнаку. 3.1. Конкурс праводзідца ў 2 тура: 1 тур - раённы (гарадскі) з 1 мая па 30 верасня 2018 года; 2 тур - абласны з 1 па 31 кастрычніка 2018 года. 3.2. Для ўдзелу ў абласным туры конкурсу неабходна да 01 кастрычніка 2018 года зарэгістравацца і загрузіць электронны варыянт фотаработ online, перайшоўшы па стрэлцы: https://docs.google.eom/forms/d/e/lFAipQLSfC KirLgAlQZoXuFwDI 94RnG aUwHUiMAWZ7b-BIQ853hgKSw/vie\vform, да 15 кастрычніка накіраваць раздрукаваныя фотаработы па адрасе: 220104, г. Мінек, вул. П. Глебкі, 88, каб. 312, ДУА «Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі». 3.3. Фотаработы ацэньваюцца па наступных крытэрыях: арыгінальнасць сюжэту; мастацкае адлюстраванне і раскрыццё тэмы пры дапамозе фатаграфіі; кампазіцыйная завершанасць; тэхнічная якасць фотаздымка. 3.4. Апеляцыі на рашэнні аргкамітэта і журы конкурсу не прымаюцца І не разглядаюцца. 3.5. Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, ІII ступеняў упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама. |