Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 11 человек

Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 27 февраля 2023 в 19:10, Обновлено 27 февраля 2023 в 19:22
195 просмотров

"Як ты дорага мне, беларуская мова! Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова..." 21 лютага ў Дзяржаўнай установе адукацыі "Сярэдняя школа № 2 г. Капыля імя Цішкі Гартнага" адзначалі Міжнародны дзень роднай мовы. Мілагучныя беларускія песні, мудрыя беларускія прыказкі пра мову і навуку былі падарункам кожнаму падчас акцыі "Я люблю беларускую мову!"
Вучні X-XI класаў даведаліся пра навінкі беларускай кніжнай паліцы падчас сустрэчы з супрацоўнікам Капыльскай раённай бібліятэкі імя Анатоля Астрэйкі Ірынай Антонаўнай Пятровіч.
Для вучняў дзявятых класаў быў арганізаваны прагляд відэафільмаў пра пісьменнікаў-юбіляраў . Вучні чацвёртых і трэціх класаў сталі ўдзельнікамі алімпійскіх гульняў па беларускай мове, выконвалі цікавыя заданні, перакладалі, рашалі рэбусы, адгадвалі загадкі. Пяцікласнікі ў школьнай бібліятэцы прэзентавалі свае любімыя беларускія кнігі.Шасцікласнікі вывучалі гісторыю святкавання Міжнароднага дня роднай мовы. Пра багатую на таленты капыльскую зямлю вялі размову вучні семых і восьмых класаў на класных гадзінах "Літаратурная Капыльшчына". "Беларусь - краіна-мара" Пад такою назваю прайшоў Рэспубліканскі дыктант, удзельнікамі якога сталі вучні дзясятага класа. Цудоўна, што ў гэты знакавы для ўсіх беларусаў дзень кожны змог далучыцца да крынічнай чысціні і глыбіннага сэнсу самабытнага беларускага слова. Мерапрыемствы да Міжнароднага дня беларускай мовы прайшлі ва ўсіх класных калектывах.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.