МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

Дата: 21 февраля 2025 в 15:40
53 просмотра

21 ЛЮТАГА МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ
У Сярэдняй школе № 2 г. Капыля імя Цішкі Гартнага” Міжнародны дзень роднай мовы 
⏩ пачаўся акцыяй “Паштоўка на роднай мове”. Вучні груп педагагічнай накіраванасці 11 “А” і 10 класаў рыхтавалі і распаўсюдвалі паштоўкі.  Адрасатамі сталі настаўнікі і вучні школы. Прыемна атрымаць паштоўку на роднай мове з мудрай парадай! 
⏩ Яркай і прывабнай атрымалася  выстава “Фарбы роднай мовы”, аформленая да Міжнароднага дня настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры і вучнямі. Так і хацелася разглядаць і чытаць! Ды і было што!  Вершы-оды роднай мове, самабытныя словы, заклікі зберагаць родню мову, размаўляючы на ёй штодня.
⏩ У школьнай бібліятэцы таксама можна было наведаць цікавую выставу, прысвечаную святу.

Пяцікласнікі, шасцікласнікі і сямікласнікі сталі удзельнікамі інтэлектуальнай гульні "Таямніцы роднай мовы", якія разам з настаўніцай Краўчэняй С.В. паспяхова разгадалі. А ў 6 “А” адбыўся урок гульня “Скарбы роднай Мовы"
⏩ Інтэлектуальная гульня "Таямніцы роднай мовы", 5-7 классы
⏩ Акцыя  “Навучы сябра размаўляць па-беларуску!” узбагаціла лексічны запас сямікласнікаў новымі словамі!
Васьмікласнікі з задавальненнем згулялі Ў МАРСКІ БОЙ ПА-БЕЛАРУСКУ
⏩ 7"А" - акцыя "Навучы сябра размаўляць па- беларуску"

Вучні группы педагагічнай накіраванасці правялі цікавую педагагічную пробу – МОЎНАЕ ЛАТО З САЛОДКІМІ ПАДАРУНКАМІ для шасцікласнікаў і засталіся задаволеныя іх уменнем перакладаць нават самыя складаныя словы!
⏩ Дзявяцікласнікі разам з настаўніцай Шакун С.П. разгадвалі творы беларускай літаратуры і фразеалагізмы па малюнках, створаных штучным інтэлектам. Вучнёўскі інтэлект аказаўся на ўзроўні. Карысным быў для вучняў дзявятых класаў фотатэст “Асветнікі зямлі Беларускай”: іх жа чакаюць у гэтым годзе першыя экзаменацыйныя іспыты, у тым ліку і па беларускай мове, і па Гісторыі Беларусі. 9 "А". Інтэрактыўная гульня "Пазнай фразеалагізм па малюнку"
⏩ Вучні 7 “Б” класа разам з настаўніцай Семянкевіч Т.У. на пазакласным мерапрыемстве “Адкрываю нанова … беларускае слова” сталі удзельнікамі цікавых і займальных лінгвістычных гульняў.
⏩ 7 “В” клас у Міжнародны дзень роднай мовы ўзяў моўнае шэфства над вучнямі пачатковых класаў, здзейсніўшы акцыю “Гавары са мной па-беларуску!”
⏩ Вучні 10 профільнага класса груупы педагагічнай накіраванасці сталі удзельнікамі Рэспубліканскай дыктоўкі па беларускай мове, прысвечанай 80-ГОДДЗЮ ПЕРАМОГІ і выдатна напісалі тэкст “Дата памяці і гонару”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.